
Добры дзень, дарагія сябры!
Чарговы выпуск праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.
У 1834-1835гг. Напалеон Орда меў ласку сустрэца з маладым, але ўжо вядомым на той час кампазітарам Ферэнцам Лістам.
Паміх 1823 і 1835 гг. Венгерскі піяніст-віртуоз літаральна паланіў парыжскую публіку. Ужо ў дваццаць гадоў Ліст дасягнуў сусветнай славы, гастралюючы па Еўропе.
На адным з музычных вечароў у салоне Жорж Санд, арганізаваных Фрыдэрыкам Шапэнам, адбылося знаёмства Напалеона Орды з Ферэнцам Лістам.
Ферэнц Ліст уважліва праслухаў творы Напалеона Орды, станоўча ацаніў ягоннае майстэрства і параіў сур’ёзна займацца музычнай кампазіцыяй, Прадракаючы Орду вялікую славу. У хуткасці наш зямляк спраўдзіў спадзяванні сусветна вядомага музыканта і кампазітара.