
Дурманіў пах чаромхі і сасны.
Салдаты йшлі не чуючы знямогі, −
У выкляты Берлін, да логава вайны,
Да найвялікшай слаўнай Перамогі.Насустрач, нібы з выраю буслы,
У розныя спяшаліся мясціны –
Нявольнікі з германскай кабалы,
Дзе на фашыстаў цяжка гнулі спіны.Глядзіць салдат: далёка між людзей –
Адна з жанчын нагадвае кагосьці,
Ідзе − ў світцы, а такіх нідзе
Не бачыў ён, як толькі ў роднай весцы.Дагнаў яе, у вочы паглядзеў…
На самакатнай світцы − кветкі з лёну…
−Ах, цётачка! Там Сашка ваш ідзе!
І маці кінулася ўздоўж калоны.− Сыночак родны! Сашачка! Сашо-о-о-к!
І цішыня зрабілася наўкола…
Той крык душы дзіця яе знайшоў,
І бег салдат на мацярынскі голас.Ад шчасця слёзы хлынулі з вачэй –
Абняў сын маці, прытуліў да сэрца
І не было нічога даражэй
сустрэчы іх -за ўсе дні ліхалецця.«Спаткаў сын маці! Маці сын спаткаў!» −
Панеслася над ротай, бы малітва,
І ў думках кожны з іх успамінаў
Сваю матулю перад грознай бітвай.
Аўтар: Валянціна Кульбеда-Бакун