Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Ізноў у гасцях праект “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”

Значна паўплываў на Напалеона Орду Фрэдэрык Шапен (1810-1849), з якім ён пазнаёміўся ў Парыжы. Шапэн убачыў выдатныя музычныя здольнасці і кампазітарскі дар Напалеона і згадзіўся быць яго настаўнікам музыкі. Славуты музыкант любіў іграць з ім на фартапіяна ў чатыры рукі. Шапэн высока ацэньваў яго здольнасці і яны пасябравалі. У знак пашаны Орда прысвяціў Шапэну адзін з лепшых сваіх твораў – паланэз №12.

Шапэн з сяброўскай пяшчотай звяртаўся да яго ў лістах:

Маё жыццё! З таго часу, як мы не бачыліся, я зусім захварэў, сёння жадаў быць у вас, але яшчэ не ў стане...Заўтра пайду на італьянцаў. Адшукай для мяне, негледзячы на ўсе цяжкасці, два месцы – зрабі добрую справу.

Твой адданы сябра Ш.

Такая ж пяшчота да сябра бачна і ў іншых лістах Шапэна: у адным з лістоў просіць дапамагчы прадаць гадзіннік:

Мой мілы,з нагоды нашага даўняга сяброўства паспяшы. Бог за гэта выпясціць табе выдатнага хлопца – сына Вітальда, а пане Ордзе дасць сто гадоў здароўя. Пакуль засведчы ёй, калі ласка, маю павагу. Абдымаю цябе слабей, чым раней, але з той жа сярдэчнасцю.

Твой Ш.

Іх сяброства перарвала смерць Шапэна 17 кастрычніка 1849 года. Памёр геніальны кампазітар у прысутнасці сваёй сястры Людвікі і чаты Ордаў. Орда замаляваў Фрэдэрыка Шапэна на смяротнай ложы.

Усё жыццё Напалеон беражліва захоўваў лісты Фрэдэрыка.

392