
Добры дзень, шаноўныя сябры!
Вельмі рады сустрэчы з вамі. Распачынаем новы музейны праект “ Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.
Наперадзе вас чакае многа новага і цікавага. Спадзяемся, што вы будзеце пастаяннымі чытачамі нашых старонак.
Хай Новы год будзе напоўнены цяплом, любоўю і шчасцем, хай прынясе радасць і выкананне задуманага.
З Новым годам і Калядамі!
Запрашаем вас наведаць сядзібны дом Напалеона Орды ў Чырвоным Двары і акунуцца ў чароўную казку.
Яшчэ да 20 студзеня працуе выстава навагодняй паштоўкі “Віншаванні з мінулага”.
У вас будзе магчымасць не толькі убачыць паштоўкі і пагрузіцца ў цёплыя ўспаміны, у той час, калі навагодняя паштоўка была папулярнай, але і прасачыць усю гісторыю краіны.
Орды былі гасцінныя, тут панавала атмасфера гасціннасці і дабразычлівасці і заўсёды было шмат гасцей. Мы перанялі гэты вопыт і падрыхтаваліся да сустрэчы з вамі ў гэтыя святочныя дні і так хочацца падзяліцца цеплынёй і любоўю.
Чакаем Вас кожны дзень з 9.00 - 18.00