Музейна-педагагічныя заняткі ў рамках выстаўкі «100 гадоў Беларусі. Ганцаўшчына праз стагоддзе»

У рамках выстаўкі «100 гадоў Беларусі. Ганцаўшчына праз стагоддзе» супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея на працягу тыдня праводзілі музейна-педагагічныя заняткі па гісторыі і сучасным развіцці Ганцавіцкага краю.

Удзел у занятках прынялі навучэнцы Ганцавіцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама вучні 9-11 класаў школ раёна.

Такія мерапрыемствы дазваляюць больш паглыбленна даведацца аб значных гістарычных падзеях малой радзімы, яе дасягненнях, а таксама аб люддзях, якія праслаўляюць наш край сваёй працай і сваім талентам. Вынікам мерапрыемства была віктарына «Мой родны горад».

555