
Добры дзень, шаноўныя сябры!
Чарговы выпуск праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.
У Напалеона Орды нарадзілася ідэя стварыць мастацкую энцыклапедыю гістарычных мясцін сваёй радзімы, увекавечыць алоўкам “старыя руіны замкаў і выдатныя рэзідэнцыі, што сведчаць аб прыгажосці і цывілізацыі краю”. Задума вялікая! Не кожны на яе адважыцца. З юнацкім запалам Напалеон бярэцца за ажыцяўленне сваёй вялікай задумы. Духоўную падтрымку яму аказаў вядомы пісьменнік і гісторык Юзаф Ігнацы Крашэўскі.
Гэта не толькі творчы подзвіг, але і прыклад самааданнасці. Нялёгка было падарожнічаць у тыя часы. Чалавеку ў старым веку тым больш, калі яшчэ ўлічыць, што Орда вандраваў звычайна пешу.
“Ах, каб толькі Бог даў мне сілы і здароўе ажыццявіць мае планы!” – пісаў Орда Юзафу Крашэўскаму ў сакавіку 1875 года. Часам узнікалі фінансавыя праблемы. “Цяжка ідзе мая выдавецкая дзейнасць, бо патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў” – прызнаваўся Орда.
Але галоўнае, ў яго былі яшчэ сілы і здароўе.
“Дзякуй Богу, здароўе ў мяне як быццам у парадку, і я здолеў замаляваць яшчэ каля сотні гістарычных аб’ектаў…”- пісаў Напалеон Орда.