Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Рады сустрэчы на старонках праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.

Музычную творчасць Напалеона Орды высока ацэньвалі не толькі Фрыдэрык Шапэн, але і Ферэнц Ліст, Джаакіна Расіні, Гаэтана Даніцэці.

Як адзначалі сучаснікі , “пад кіраўніцтвам Шапэна Орда дасягнуў такой высокай ступені фартэпіяннага майстэрства, што карыстаўся ў Парыжы папулярнасцю як выдатны педагог”. Педагагічная дзейнасць давала Напалеону сталы прыбытак.

Аднак Орда імкнуўся да новых вяршынь. У 1838 годзе ён выдаў “Альбом твораў польскіх кампазітараў”, у які ўключыў некаторыя свае фартэпіянныя мініяцюры. Асаблівага прыбытку музычныя творы не прынеслі, затое імя Напалеона Орды зрабілася вядомым не толькі сярод аматараў музыкі, але і сярод прафесіяналаў.

Праз пэўны час Напалеон Орда таксама выдаў свае танцавальныя мініацюры, якія адразу знайшлі прыхільнасць у слухачоў і разышліся па ўсёй Францыі і карысталіся даволі значнай папулярнасцю.

На словы А. Плуга Напалеон Орда напісаў надзвычай цікавы твор пад назвай “Старая песенка”, яна існавала ў двух варыянтах: першы – інструментальны твор у тэмпе жывой мазуркі, другі – песня для голасу (раманс) больш спакойнага характару ў суправаджэнні фартапіянна.

297