Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Рады сустрэчы на старонках праекта "Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.

Напалеон Орда як чалавек шырокага светапогляду не заставаўся ўбаку ад грамадскага жыцця эмігранцкага Парыжа. Ён ужо меў шэраг музычных прац і кампазітарскіх твораў, стаў пастаянным госцем музычных вечарын, канцэртных праграм, творчых сустрэч і дыскусій і здолеў заняць прыкметнае становішча ў якасці педагога і кампазітара.

Таму невыпадкова, што ў 1847 годзе Таварыства акцыянераў Італьянскай оперы ў Парыжы – аднаго з самых вядомых музычных тэатраў Еўропы – прапанавала Напалеону Орду пасаду дырэктара. Ён згадзіўся, бо прапанова з’явілася вельмі дарэчы стабільны заробак для сям’і быў вельмі патрэбны. Быць дырэктарам Італьянскай оперы для Орды было вялікім гонарам.

Аднак яго дырэктарства працягвалася толькі адзін сезон. З-за спрэчак, што ўзніклі паміж членамі праўлення, тэатр на наступны год быў зачынены.

Пасля гэтага Напалеон Орда зарабляў на жыццё выкладаннем музыкі і жывапісу. Пэўны час ён таксама займаўся публікацыяй.

514