Праект «Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі»

Добры дзень, дарагія сябры!

Рады сустрэчы з вамі на нашых старонках.

Сёння ў нас знаёмства з жонкай Напалеона Орды Ірэнай Бугле (1825 – 1903).

Пра Ірэну Бугле, пакуль што вядома мала.

Нарадзілася Ірэна ў Парыжы.

Верагодна, знаёмства 34-гадовага Напалеона з Ірэнай адбылося на вечарыне ў адным з музычных салонаў Парыжа.

У 1843 годзе пасля вяртання з творчай вандроўкі па Іспаніі і Партугаліі нарэшце адбыўся шлюб 36-гадовага Напалеона Орды з 18-гадовай Ірэнай Бугле.

24 красавіка 1844 года Ірэна падарыла мужу сына Вітольда.

Першы прыезд Ірэны з сынам Вітольдам у Варацэвічы адбыўся ў 1857 годзе. У гэты час яшчэ жыва была маці Напалеона Орды Юзафіна і вядома, што яна цёпла прымала нявестку з унукам. Гасцявалі ў Пінску і Молодава.

Яшчэ некалькі разоў Ірэна Орда наведвалася на радзіму мужа.

Пахавана ў Парыжы.

485