
Добры дзень, шаноўныя сябры!
Чарговы выпуск праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”
Напалеон Орда абышоў і аб’ездзіў усю Беларусь. Па кароткіх анатацыях, зробленных рукою самаго мастака на палотнах, можна прыблізна вызначыць час яго творчых вандровак і тыя гістарычныя мясціны дзе ён пабываў. Заўважана, што Орда ніколі не пісаў зімовых пейзажаў. Узімку ён апрацоўваў свае замалёўкі, дамалёўваў акварэлі.
Патрыятычныя пачуцці і высокая адказнасць перад Радзімай, абудзілі Напалеона Орду стварыць сістэматызаванныя серыі гісторыка-культурных пейзажаў. І першым малюнкам стала адлюстраванне сядзібы Ордаў у Чырвоным Двары (гэты малюнак вы бачылі ў мінулым выпуску ).
Акрамя Варацэвіч, Іванаўшчына ў працах Напалеона Орды прадстаўлена наступнымі аб’ектамі:
- Іванава. Парафіяльны касцёл. 26 мая 1861, 1869 г. г.
- Напалеон Орда замаляваў гістарычны будынак касцёла і чатырохбаковую каплічку Святога Андрэя Баболі (фотаздымак 1, 2).
- Магільна. Двор. 21 ліпеня 1863 г. (фотаздымак 3).
- Магільна. Вясковая школа. 21 красавіка 1863 г. (фотаздымак 4).
- Моладава. Уніацкая царква. 1864 г. ( фотаздымак 5).
- Моладава. Палац Скірмунтаў. 11 чэрвеня 1864 г. (фотаздымак 6)
- Навашыцы. Двор. 19 верасня 1863 г. (фотаздымак 7)
- Гнеўчыцы. Града. 1863 г. (фотаздымак 8)