
Добры дзень, дарагія сябры!
Рады сустрэчы з вамі на старонках праекта “Сядзіба: гісторыя, падзеі, людзі”.
Варацэвічы – адзін з самых старадаўніх маёнткаў “Белых” Ордаў, які належыў ім прыкладна з XVII ст. Пакуль невядома, з якога часу маёнтак пачаў называцца Чырвоным Дваром, але ёсць звесткі, што на пачатку XIX ст. гаспадаром яго з’яўляўся бацька Напалеона Міхаіл Орда.
Пра архітэктурнае аблічча сядзібы даюць уяўленне тры малюнкі Напалеона Орды.” Сядзіба Ордаў” і “Гаспадарчы двор” 1860 год і “Сядзібны дом” 1875 год.
Жылы драўляны будынак прамавугольны, аднапавярховы, пакрыты высокай, ламанай страхой. У сярэдняй частцы выступаў двухпавярховы порцік на чатырох калонах з мансардай і балконамі. Перад домам размяшчаўся ўнутраны двор з вялікім круглым газонам і кветнікам пасярэдзіне. Насупраць газона, на супрацьлеглым баку ўнутраннага двара, размяшчалася ўязная брама. Двор спачатку быў абнесены простым драўлянным плотам, пазней агароджай на мураваных слупах. Па баках брамы месціліся стайня і вазоўня, раслі елкі і італьянскія таполі.
На малюнку, які быў зроблены у 1875 годзе, ёсць надпіс, і гучыць так: “Уласнасць роду Ордаў на працягу 300 гадоў – незабыўная і дарагая для аўтара радзіма”. У гэты час сядзіба Ордам не належыла і новыя гаспадары значна перабудавалі дом.п