
12.09 у Мотальскім музеі народнай творчасці стартаваў творчы праект "Легенды і паданні вёсак Іванаўскага раёна", дзе прадстаўлены легенды і паданні Іванаўшчыны.
Наша Іванаўшчына багата на легенды і паданні. Ёсць шэраг легенд аб пахаджанні населеных пунктаў, аб утварэнні азёр і з’яўленні розных цудаў. Цяжка знайсці падобныя паданні або легенды, а ёсць такія населенныя пункты, дзе зафіксаваны дзесяткі розных сюжэтаў, якія тлумачаць, хто першы тут асеў, дзе было ягонае жыллё, чаму пайшла такая назва. І кожная з іх мае права на жыццё.