Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Дрэва - адзін з самых старажытных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння скульптур. У экспазіцыі музея драўляная скульптура ўяўляе сабой не толькі твор мастацтва, але і гістарычную каштоўнасць. Яе тэкстура, унікальныя ўзоры і адценні прыроднага дрэва надаюць кожнай скульптуры асаблівую індывідуальнасць.

У Нацыянальным мастацкім музеі (https://vk.com/nhmrb) праходзіць унікальная выстава "Беларуская скульптура XVII–XVIII стагоддзяў", дзе можна пабачыць экспанаты з Быхаўскага і Івацэвіцкага раёнаў.

Выстава з’яўляецца вынікам працяглай працы па збіранні, рэстаўрацыі і вывучэнні надзвычай рэпрэзентатыўнай калекцыі старажытнабеларускай скульптуры Нацыянальнага мастацкага музея.

У межах нашага міжмузейнага праекта "Два раёны - адна гісторыя" паказваем Вам дзве скульптуры з Івацэвіцкага раёна, прадстаўленыя на гэтай выставе:

1. Невядомы майстар
"Картуш з маскаронамі"
Пачатак XVIII ст.
Паходзіць з аг Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

2. Невядомы майстар
"Картуш з маскаронамі"
Пачатак XVIII ст.
Паходзіць з аг Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

215